26 красавiка 2024, Пятніца, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт, які ляцеў з Нью-Ёрка ў Кувейт, экстранна сеў у Лондане

2
Самалёт, які ляцеў з Нью-Ёрка ў Кувейт, экстранна сеў у Лондане
ФОТА: ANDREW WINNING/REUTERS

Самалёт авіякампаніі Kuwait Airways, які ляцеў з Нью-Ёрка ў сталіцу Кувейта, экстранна сеў у Лондане праз атручванне пасажыраў, якія знаходзіліся на борце.

Пра гэта паведамляе The Independent, піша Lenta.ru.

Паводле інфармацыі The Daily Mirror, на недамаганне паскардзіліся шэсць чалавек.

Экіпаж лайнера абвясціў аб НЗ на борце ў той момант, калі самалёт пралятаў над Нямеччынай. Пасля гэтага ён змяніў маршрут і накіраваўся ў бок брытанскай сталіцы. Лайнер прызямліўся ў лонданскім аэрапорце Гітроў а 09:10 паводле мясцовага часу (11:10 паводле менскага).

У момант паведамлення аб НЗ, падрабязнай інфармацыі аб тым, што адбываецца ў самалёце не было. У сувязі з гэтым многія СМІ звязалі гэтую сітуацыю з тэрактам, які адбыўся ў Эль-Кувейце 26 чэрвеня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках