6 траўня 2024, панядзелак, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: За «вайсковай машынай» Пуціна стаяць велізарныя грошы з сакрэтных фондаў

13
Bloomberg: За «вайсковай машынай» Пуціна стаяць велізарныя грошы з сакрэтных фондаў

Канчатковай мэтай Расеі з'яўляецца ўкараненне «стану перманентнай вайны, як натуральнага стану жыцця краіны».

Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін вылучае беспрэцэдэнтныя з часоў халоднай вайны аб'ёмы сродкаў з сакрэтных фондаў на ўзмацненне вайсковай моцы Расеі, сведчаць звесткі, атрыманыя агенцтвам Bloomberg (пераклад zn.ua).

«Чорная» частка федэральнага бюджэту Расеі (ухваленая, але не распісаная) павялічылася ўдвая з 2010 года да 21%, і цяпер складае 3,2 трлн. рублёў ($60 млрд.), паводле падлікаў незалежнага аналітычнага Інстытута Гайдара ў Маскве. На фоне уведзеных Захадам праз Украіну санкцый і сітуацыі з коштамі на рынку нафты, Пуцін спрабуе адрадзіць падаючую эканоміку РФ. Выдаткі на новыя танкі, ракеты і ўніформу прыводзяць да немагчымасці марнаванняў на скажам такія артыкулы, як ахова здароўя.

«Ва ўрада Расеі дзве актуальныя задачы: умацаванне бяспекі на ўсіх узроўнях і заахвочванне інавацыйнай дзейнасці з мэтай завяршыць макраэканамічны застой», - кажа дырэктар Цэнтра аналізу стратэгій і тэхналогій і дарадца Міністэрства абароны ў Маскве Руслан Пухаў. Выцягнуўшы краіну з банкруцтва дзесяцігоддзе-паўтара таму, Пуцін павялічыў выдаткі на абарону больш чым у 20 разоў у рублёвым выразе. Выдаткі на абарону ў мінулым годзе (у даляравым выразе - рэд.) перавысілі $84 млрд. летась, больш, чым у любой іншай краіне, акрамя ЗША і Кітая, у адпаведнасці з Стакгольмскім міжнародным інстытутам даследаванняў праблем свету. Абарона і звязаныя з катэгорыяй нацыянальная бяспека і праваахоўная дзейнасць цяпер «з'ядаюць» 34% бюджэту РФ.

Пасля вывучэння дзеяння Пуціна ва Украіне, у тым ліку ягоны захоп Крыма, Нацыянальная акадэмія абароны Латвіі прыйшла да высновы, што канчатковай мэтай Расеі з'яўляецца ўкараненне «стану перманентнай вайны, як натуральнага стану жыцця краіны». «Мы можам і павінны зрабіць для абароннай прамысловасці, што мы зрабілі для Сочы», - сказаў Пуцін.

Тады ж расейскі лідар падпісаў адпаведныя дакументы, у якіх ішла гаворка пра магчымасць для тысяч прызыўнікоў працаваць на абаронных прадпрыемствах замест уступлення ў рэгулярныя ўзброеныя сілы. Пасля некалькіх гадоў хранічных праблем з фінансаваннем вытворцаў зброі, Расея пачала перадаплату за тавары і паслугі, якія яна купляе ў больш чым 1300 арганізацый і 2,5 млн. чалавек у сферы абароннай прамысловасці. Але ёсць адна рэч, якая не схаваная ад вачэй грамадскасці, кажа старэйшы навуковы супрацоўнік Каралеўскага інстытута аб'яднаных службаў у Лондане Ігар Суцягін - гэта «вайсковая трансфармацыя Расеі».

«У той час як колькасць асабовага складу зніжалася ў кожнай з заходніх краін з 2011 года, колькасць расейскага павялічылася на 25% да 850 тысяч у перыяд паміж 2011 і сярэдзінай 2014-га», - гаворыцца ў дакладзе Суцягіна. У Расеі таксама блізу 2,5 мільёнаў актыўных рэзервістаў з агульнай колькасці насельніцтва ў 143 млн. Расея таксама з'яўляецца галоўным канкурэнтам ЗША, калі гаворка ідзе аб продажы зброі. РФ прадала знішчальнікаў, ракет і іншых відаў зброі па ўсім свеце ў мінулым годзе на блізу 16 млрд. даляраў, што складае каля 3,2% экспарту краіны.

«Мы не можам у поўнай меры ўсвядоміць намеры Пуціна», - кажа галоўны вайсковы камандзір альянсу, ЗША генерал ВПС Філіп Брыдлаў. «Што мы можам зрабіць - гэта вывучаць ягоныя дзеянні, і мы можам бачыць - рост расейскіх магчымасцяў, значную вайсковую мадэрнізацыю і амбіцыйныя стратэгічныя задумы», - дадаў ён.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках