6 траўня 2024, панядзелак, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэал» абвясціў аб прызначэнні Бэнітэс на пасаду галоўнага трэнера

«Рэал» абвясціў аб прызначэнні Бэнітэс на пасаду галоўнага трэнера
РАФАЭЛЬ БЕНІТЭС
ФОТА: REUTERS/GIORGIO PEROTTINO

Мадрыдскі «Рэал» абвясціў аб прызначэнні Рафаэля Бэнітэса на пасаду галоўнага трэнера каманды.

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце «каралеўскага клуба».

Трохгадовы кантракт са спецыялістам будзе падпісаны ў сераду, 3 чэрвеня.

Паводле інфармацыі СМІ, заробак Бэнітэса ў новай камандзе будзе складаць блізу 4 мільёнаў еўраў за сезон, піша Lenta.ru.

Карла Анчалоці, які выйграў з «Рэалам» ў 2014 годзе Лігу чэмпіёнаў, быў звольнены з пасады галоўнага трэнера 25 траўня пастановай савета дырэктараў. Сам італьянец паведаміў, што мае намер ўзяць гадавы перапынак у трэнерскай кар'еры праз аперацыю на хрыбетніку.

Бенітэс апошнія два сезоны ўзначальваў італьянскі «Напалі». Ён таксама працаваў у міланскім «Інтэры», ангельскім «Чэлсі» і «Ліверпулі», гішпанскім «Валенсіі» і «Тэнэрыфэ». На чале «Ліверпуля» гішпанец стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў - 2004/05, а з «Чэлсі» перамог у Лізе Еўропы ў 2013 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках