6 траўня 2024, панядзелак, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрпол выдаў ордэр на арышт былога віцэ-прэзідэнта FIFA

Інтэрпол выдаў ордэр на арышт былога віцэ-прэзідэнта FIFA
ДЖЭК УОРНЕР

Інтэрпол выдаў ордэры на арышт Джэка Уорнера, а таксама былога футбольнага чыноўніка з Аргентыны і чатырох топ-мэнэджараў буйных карпарацый.

Гэта было зроблена на запыт ЗША, дзе праходзіць расследаванне самага буйнога карупцыйнага скандалу ў гісторыі FIFA. Гэтым шасці мужчынам прад'яўленыя абвінавачванні, у тым ліку, у карупцыі і змове з мэтай рэкету, паведамляе BBC.

У спіс увайшоў кіраўнік футбольнай асацыяцыі КОНКАКАФ (Паўночная і Цэнтральная Амерыка і краіны Карыбскага басейна) Джэк Уорнер з Трынідада і Табага, якога амерыканскія пракуроры падазраюць у атрыманні хабару ў суме 10 млн. даляраў, які нібыта дапамог ПАР дамагчыся правядзення ў сябе чэмпіянату свету ў 2010 годзе . Раней ён займаў пасаду віцэ-прэзідэнта FIFA.

Улады ПАР адмаўляюць, што гэта быў хабар: паводле іх версіі, сродкі прызначаліся для развіцця футбола ў краінах Карыбскага рэгіёну, дзе Уорнер карыстаўся вялікім уплывам.

Выдадзены таксама ордэр на арышт Нікаласа Леаса, які ўзначальваў паўднёваамерыканскую канфедэрацыю футбола (КОНМЕБОЛ) з 1986 да 2013 года і які ўваходзіў у выканкам FIFA.

Топ-мэнэджэры, абвешчаныя ў вышук, - аргентынцы і бразілец.

На ўсіх гэтых асоб выдадзены «чырвоны ордэр»: з дапамогай яго Інтэрпол апавяшчае сваіх членаў аб патрэбе знайсці і арыштаваць асобу з мэтай экстрадыцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках