6 траўня 2024, панядзелак, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сейм Латвіі выбірае новага прэзідэнта

Сейм Латвіі выбірае новага прэзідэнта

У сераду, 3 чэрвеня, у Латвіі праходзяць выбары прэзідэнта краіны.

У першым крузе галасавання, якое сёння правялі ў Сейме, павінны былі быць ацэненыя чацвёра кандыдатаў, піша rus.DELFI.lv.

Прэзідэнта Латвіі абіраюць дэпутаты Сейма шляхам тайнага галасавання. Для перамогі кандыдат павінен атрымаць 51 ці больш галасоў народных выбраннікаў.

Як стала вядома, пасля першага галасавання ў Сейме прэзідэнт Латвіі не абраны. Цяпер дэпутаты паспрабуюць выбраць кіраўніка дзяржавы з другой спробы.

Сярод вылучаных кандыдатаў: вылучаны Саюзам «зялёных» і сялян Райманд Веёніс, прадстаўнік Нацаб’яднання Эгіл Левітс, Сяргей Далгапалаў («Згода») і Марціньш Бондарс (Латвійскае аб'яднанне рэгіёнаў).

Цяперашні кіраўнік дзяржавы Андрыс Берзіньш змагацца за сваё пераабранне адмовіўся.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках