6 траўня 2024, панядзелак, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя прапанавала Беларусі $100 мільёнаў на звязаныя праекты

16
Індыя прапанавала Беларусі $100 мільёнаў на звязаныя праекты

На гэты момант увесь эканамічны эфект ад візіту прэзідэнта Індыі ў Менск звёўся да анансавання крэдытнай лініі, якую Дэлі гатовы адкрыць для Беларусі.

Сума фінансавання, якое гатовая выдаць Індыя, складае да 100 млн даляраў. Прычым, праекты, якія змогуць атрымаць індыйскія крэдыты, яшчэ трэба будзе ўзгадніць на пасяджэнні супольнай камісіі, піша АФН.

Гэтых грошай не хопіць на мадэрнізацыю нават аднаго буйнога прамысловага прадпрыемства, але іх будзе цалкам дастаткова на ўдзел у адным з калійных праектаў. Індыя не хавае сваёй цікавасці да ўдзелу ў беларускай калійнай галіне.

У адказ на шчодрасць Індыі Лукашэнка прапанаваў мадэрнізаваць горназдабыўную галіну і павысіць прадуктыўнасць нафтагазавага сектара.

Безумоўна, не абышлося без традыцыйнага абмеркавання тэмы зборачных прадпрыемстваў вытворчасці беларускай тэхнікі ў Індыі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках