6 траўня 2024, панядзелак, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Тамковіч прэзентаваў кнігу «Няскораны Марыніч»

У менскім бізнес-цэнтры «Imaguru» прайшла прэзентацыя кнігі Аляксандра Тамковіча «Няскораны Марыніч».

Кніга Аляксандра Тамковіча прысвечаная былому міністру замежнаэканамічных сувязяў, былому амбасадару Беларусі ў Латвіі, былому вязню Міхаілу Марынічу, які памёр летась увосень, піша «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

- Лёс Міхаіла Марыніча гераічны і трагічны, павучальны для кожнага беларуса. Гэта выданне рыхтавалася да 75-годдзя Міхаіла. На жаль, 17 кастрычніка мінулага года яго не стала. Ён не паспеў убачыць кнігу, але паспеў пражыць жыццё, якое вартае таго, каб пра яго ведалі іншыя, - сказаў падчас прэзентацыі аўтар Аляксандр Тамковіч.

Да прысутных таксама звярнулася ўдава Міхаіла Апанасавіча Таццяна, якая з цяжкасцю стрымлівала слёзы.

- Я ўдзячная ўсім, хто працаваў над кнігай - пісаў, перакладаў, макетаваў. Гэтая кніга пра тое, якім павінен быць дзяржаўны служачы, як ён павінен служыць сваёй краіне. Гэтая кніга аб галоўным выбары жыцця, кніга пра пераадоленне. Я спадзяюся, што яна натхніць многіх на перамогі, - сказала падчас прэзентацыі Таццяна Марыніч.

На прэзентацыю кнігі ў сталічны бізнес-клуб Imaguru сабраліся многія калегі Міхаіла Марыніча ў палітычнай працы, а таксама велізарная частка дыпламатычнага корпуса на чале з кіраўніцай Прадстаўніцтва ЕЗ Майрай Морай.

Кніга «Няскораны Марыніч» месціць у сябе адразу тры версіі - па-беларуску, па-расейску і па-ангельску, а таксама мноства фотаздымкаў з уласнага архіва палітыка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках