27 красавiка 2024, Субота, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Шлосберг: Улады Расеі эксплуатуюць атмасферу антызаходняга псіхозу

1
Леў Шлосберг: Улады Расеі эксплуатуюць атмасферу антызаходняга псіхозу
Леў Шлосберг

Пскоўскі дэпутат заявіў аб ганенні, арганізаваным мясцовымі ўладамі.

На мінулым тыдні ўсе раённыя газеты вобласці выйшлі з адным і тым жа артыкулам: гэта быў пераказ сюжэту праграмы "Весці" тэлеканала "Расея 1" пра "замежных агентаў", якія нібыта фінансуюцца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША. У цэнтры сюжэту былі АНО "Цэнтр сацыяльнага праектавання "Адраджэнне" і стваральнік арганізацыі, дэпутат Пскоўскага абласнога сходу Леў Шлосберг. Камплект гэтых газет будзе далучаны да заявы аб распачынанні крымінальнай справы, якую палітык накіраваў у Следчы камітэт яшчэ 11 чэрвеня, паведаміла ўчора прэс-служба партыі "Яблык", паведамляе "Радыё Свабода".

"Паклёпніцкія публікацыі" ў мясцовых СМІ Пскоўскі "Яблык" уважае за «частку кампаніі цкавання Льва Шлосберга, якая доўжыцца другі год", заказчыкам і арганізатарам якой называе губернатара вобласці Андрэя Турчака і ягонага намесніка Максіма Жаваранкава. "Гэтая кампанія з'яўляецца баязлівай помстай Льву Шлосбергу за ягоную паслядоўную палітыку супрацьстаяння разбуральным дзеянням адміністрацыі Пскоўскай вобласці ў сферы эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, мясцовага самакіравання, бюджэтнай палітыкі, барацьбы з карупцыяй", - гаворыцца ў паведамленні партыйнай прэс-службы.

Прынамсі, Леў Шлосберг спрыяў таму, што ў 2015 годзе пракуратура аспрэчыла ў судзе новыя правілы кампенсацыі аплаты камунальных паслуг сельскім настаўнікам-пенсіянерам, а ў 2014-м быў скасаваны шэраг губернатарскіх пастаноў, якія перашкаджалі прыватнай свінагадоўлі ў рэгіёне пад эгідай барацьбы з афрыканскай чумой свіней. Выступ Шлосберга на сесіі ў снежні 2012 года стаў прычынай таго, што Пскоўскі абласны сход дэпутатаў не змог з першага разу выказаць адабрэнне "закону Дзімы Якаўлева". Цяпер лідар пскоўскага "Яблыка" дапамагае мясцовым актывістам змагацца з навязаным уладай узбуйненнем сельскіх воласцяў і жорстка крытыкуе існую рэарганізацыю устаноў сацыяльнай сферы.

Леў Шлосберг, каментуючы сітуацыю вакол яго, заявіў, што ў сітуацыі наймацнейшага антыеўрапейскага і антыамэрыканскага псіхозу ў грамадстве мясцовыя ўлады з задавальненнем эксплуатуюць атмасферу, створаную татальнай федэральнай прапагандай. "Адначасовая публікацыя ў 24 раённых газетах варыва, гэтай бруднай кухні, безумоўна, выкліканая і надыходзячымі ўсеагульнымі муніцыпальнымі выбарамі, гэта шмат у чым адказ на спецыяльны выпуск нашай рэгіянальнай партыйнай газеты "Грамадзянін", якая выйшла ў свет на пачатку чэрвеня і была распаўсюджаная ва ўсіх сельскіх раёнах. Яны хочуць дамагчыся не толькі зніжэння ўзроўню электаральнай падтрымкі да "блізу нуля", але і адмовы людзей вылучацца ад "Яблыка" кандыдатамі на выбары", - сказаў ён.

Раённая прэса, згодна з даследаваннямі Інстытута рэгіянальнага развіцця, выклікае найбольшы давер у чытачоў, а ў верасні 2015 у Пскоўскай вобласці павінны адбыцца маштабныя муніцыпальныя выбары. Гэта тлумачыць, чаму заснавальнік раённых медыя - абласная ўправа ў сувязі і масавых камунікацыях - наважыў раптам паведаміць жыхарам сельскай мясцовасці, што Пскоўскі гарадскі суд адмовіўся выключыць Цэнтр "Адраджэнне" з ліку "замежных агентаў", а Леў Шлосберг аднойчы сустракаўся з генеральным консулам ЗША ў Санкт-Пецярбургу. У адказ пскоўскі "Яблык" палічыў за неабходнае падкрэсліць, што ніводзін з кандыдатаў партыі "не выкарыстаў у выбарчых кампаніях сродкі замежных дзяржаў".

Цэнтр сацыяльнага праектавання "Адраджэнне" працуе ў Пскове больш за дваццаць гадоў і да снежня 2012 года, калі ў расейскім заканадаўстве з'явілася паняцце "замежны агент", рэалізаваў дзясяткі міжнародных праектаў. У пачатку 2000-х замежныя гранты ў Цэнтры "Адраджэнне" адпрацоўваў сённяшні кіраўнік Дзяржаўнай управы інфармацыйнай палітыкі і сувязяў з грамадскасцю Пскоўскай вобласці Аляксандр Машкарын - з 1999 да 2005 года ён пісаў артыкулы для Агенцтва палітычнай інфармацыі "Навігатар" і газеты "Пскоўская губерня". Яшчэ даўжэй, з 1992 да 2002 года, прапрацаваў у Цэнтры "Адраджэнне" Віктар Астрэнка, які нядаўна змяніў пасаду намесніка губернатара на пасаду намесніка старшыні абласнога сходу дэпутатаў.

Леў Шлосберг, які ўзначальваў аўтаномную некамерцыйную арганізацыю з моманту стварэння ў 1990 годзе, у 2015 годзе склаў з сябе паўнамоцтвы дырэктара.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках