17 траўня 2024, Пятніца, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэкрэт Лукашэнкі аб прафзвязах увайшоў у дзеянне

8
Дэкрэт Лукашэнкі аб прафзвязах увайшоў у дзеянне
Фота: БелТА

Дэкрэт №4, які ўнёс змены ў нарматыўна-прававыя акты і палегчыў стварэнне прафесійных звязаў на месцах, 4 чэрвеня афіцыйна ўвайшоў у дзеянне.

Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Нагадаем, 2 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт №4. Дакумент выключыў з заканадаўства патрабаванне, згодна з якім раней для стварэння і дзейнасці прафзвязу на прадпрыемстве, ва ўстанове або арганізацыі была неабходная наяўнасць не менш як 10% ад агульнай колькасці работнікаў.

Цяпер для стварэння прафесійнага звязу патрабуецца "не менш за 10 заснавальнiкаў (чальцоў), якія працуюць ці навучаюцца на адпаведным прадпрыемстве, ва ўстанове, арганізацыі".

22 траўня на VI з'ездзе Федэрацыі прафзвязаў Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў прэм'ер-міністру Андрэю Кабякову пракантраляваць, каб да сярэдзіны 2016 года на прадпрыемствах усіх формаў уласнасці краіны з'явіліся прафзвязавыя арганізацыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках