29 красавiка 2024, панядзелак, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Францкевіч: Трэба ўмець самім даць адпор нахабнай уладзе

7
Аляксандр Францкевіч: Трэба ўмець самім даць адпор нахабнай уладзе
Аляксандр Францкевіч
ФОТА: BELAPAN.COM

Ціск на ўлады і салідарнасць беларусаў дапаможа вызваліць палітвязняў.

Сітуацыя вакол палітвязня Мікалая Дзядка ў калоніі напальваецца. Нядаўна стала вядома, што ён быў падвергнуты катаванням у турме, пасля чаго ён нанёс сабе раны на знак пратэсту. Цяпер ён знаходзіцца ў штрафным ізалятары.

Былы палітвязень Аляксандр Францкевіч выказаў меркаванне charter97.org, што беларускаму грамадству трэба аб'яднацца для абароны ўсіх пацярпелых ад дыктатуры. Толькі тады палітвязняў адпусцяць на волю.

- Што трэба зрабіць, каб Мікалая Дзядка вызвалілі як мага хутчэй? Бо ўжо відавочна, што далейшае ягонае знаходжанне ў неадэкватнай калоніі ў Горках сур'ёзна пагражае ягонаму жыццю.

- Я мяркую, што нашых палітвязняў можа вызваліць унутраны ціск. Толькі калі актыўнасць унутры краіны прымусіць уладу лічыцца з яе апанентамі, улада і адпусціць тых апанентаў, якія на сённяшні дзень, груба кажучы, узятыя ў палон.

На жаль, не заангажаванае палітычна насельніцтва Беларусі не выказвае салідарнасць не толькі з палітвязнямі, але, у прынцыпе, і з усякімі іншымі пацярпелымі ад дзеянняў дзяржавы. Няхай гэта будуць выселеныя людзі са сваіх дамоў ці закатаваны ў ЦІП Светлагорска звычайны хлопец Аляксандр Акуліч.

Грамадзянская супольнасць робіць адну саступку за другой. Сапраўдных палітвязняў спрабуюць выставіць пагромшчыкамі або хуліганамі, а паралельна шукаюцца ўсё новыя і новыя падставы для супрацоўніцтва з рэжымам. Пакуль будзе такая абстаноўка, пакуль удзельнікі палітычнага працэсу не стануць звяртацца да больш наўпроставых і дзейсных сродкаў салідарнасці, улады будуць надалей працягваць ціск на палітвязняў.

Нагадаем, 27 траўня 2011 года суддзя Заводскага раёна Менска Жанна Хвайніцкая асудзіла Аляксандра Францкевіча па так званай «справе анархістаў» і прысудзіла да 3 гадоў пазбаўлення волі. Яго, а таксама Мікалая Дзядка і Ігара Аліневіча абвінавацілі ў арганізацыі шэсця ля будынка Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла» і ізалятар на Акрэсціна, а таксама падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанку».

У пачатку верасня 2013 года Аляксандр Францкевіч выйшаў на волю.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках