27 красавiка 2024, Субота, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Форбс» з беларускімі каранямі замовіў самую вялікую яхту ў свеце

5
«Форбс» з беларускімі каранямі замовіў самую вялікую яхту ў свеце

Ураджэнец Гомеля Андрэй Мельнічэнка замовіў у нямецкай суднабудаўнічай кампаніі Nobiskrug самую вялікую яхту ў свеце.

Саўладальнік «ЕўраХіма» Андрэй Мельнічэнка, які займае 13-е месца ў спісе найбагацейшых людзей Расеі паводле версіі часопіса Forbes, замовіў у нямецкай суднабудаўнічай кампаніі Nobiskrug самую вялікую яхту ў свеце, паведамляе тэлеканал CNBC.

Яхта атрымала назву White Pearl («Белая жамчужына»), яе даўжыня складзе 147 метраў. Яхта будзе мець трохпавярховы адкрыты атрыум і вялікі басейн, адзначае Газета.Ру.

На яхце будуць тры мачты, зробленыя з палегчанага высокатрывалага вугляроднага валакна. Экіпаж складзе 66 чалавек. Паводле звестак тэлеканала, яхта будзе гатовая да ліпеня 2016 года. Кошт судна не раскрываецца, піша «Салiдарнасць».

Паводле звестак «Заўтра тваёй краіны» за мінулы год, Мельнічэнка ўваходзіў у топ-10 найбагацейшых бізнэсоўцаў-выхадцаў з Беларусі. Ягоны капітал складаў 14,4 млрд даляраў.

Таксама адзначым, што ва ўраджэнца Гомеля ўжо ёсць адна яхта - 119-метровая пад назвай «А» (у гонар жонкі Аляксандры).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках