28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маршруты транспарту ў Менску «аптымізуюць»

13
Маршруты транспарту ў Менску «аптымізуюць»

Тарыфы на праезд у грамадскім транспарце Менска найбліжэйшым часам даражэць не будуць, але маршруты зведаюць аптымізацыю.

Пра гэта заявіў намеснік генеральнага дырэктара ГП «Менсктранс» Віктар Тозік на прэс-канферэнцыі ў Менску ў сераду.

«Мы прапаноўвалі павысіць тарыфы яшчэ ў красавіку, але пасля сустрэчы кіраўніка дзяржавы з міністрам транспарту і камунікацый (падчас якой была прынятая пастанова аб замарожванні тарыфаў на праезд) вымушаныя былі часова забыцца пра гэтую прапанову», - сказаў В. Тозик.

Ён дадаў, што ў мэтах зніжэння выдаткаў на эксплуатацыю транспартнай сеткі цяпер праводзіцца аптымізацыя маршрутаў. «Вядзецца аптымізацыя маршрутнай сеткі. Мы вывучаем і аналізуем пасажырапатокі», - сказаў В. Тозик. «Міжіншым істотна «парэзалі» маршруты ў прыгарадным напрамку. На некаторых сезонных маршрутах людзі ездзілі седзячы, а цяпер часам трэба і пастаяць», - адзначыў прадстаўнік «Мінсктрансу».

«Так што пра змяненне тарыфаў сёння казаць не прыходзіцца. Няхай пасажыры ездзяць спакойна», - сказаў на заканчэнне В. Тозик.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках