28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель таннее праз падзення коштаў нафты

3
Расейскі рубель таннее праз падзення коштаў нафты

Кошты нафты зніжаюцца праз пазыковы крызіс у Грэцыі.

Рубель таннее ў пачатку першых ліпеньскіх таргоў услед за нафтай і ва ўмовах магчымага зніжэння актыўнасці экспарцёраў пасля выплаты чэрвеньскіх падаткаў, пры гэтым супраць гуляюць таксама куплі валюты Цэнтрабанкам і сезонная канвертацыя дывідэнтных выплат.

Пра гэта паведамляе УНИАН са спасылкай на «Рейтер».

Да 11.10 паводле менскага часу каціроўкі даляр/рубель разлікамі «заўтра» на Маскоўскай біржы былі паблізу 55,55, амаль на паўадсоткі вышэй папярэдняга закрыцця.

Дагэтуль пара еўра/рубель ацэньвалася ў 61,82 рубля, на траціну адсотка вышэй папярэдняга закрыцця.

Барэль Brent ацэньваецца ў $62,78, амаль на 1,3 адсоткі ніжэй учорашняга закрыцця.

Неспрыяльным для рубля фактарам застаецца купля валюты Цэнтрабанкам на ўнутраным рынку для папаўнення рэзерваў - з сярэдзіны траўня да 29 чэрвеня рэгулятар купіў амаль $6 мільярдаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках