28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бары Брэнан: «З менскім «Дынама» хачу выйграць Кубак Гагарына»

6
Бары Брэнан: «З менскім «Дынама» хачу выйграць Кубак Гагарына»
БАРЫ БРЭНАН
ФОТА: HCDINAMO.BY

Новаспечаны трэнер менскага «Дынама» ў фізічнай падрыхтоўцы Бары Брэнан распавёў пра свае задачы ў клубе.

Пра гэта ён распавёў сайту hcdinamo.by.

- Бары, як паўстаў варыянт з працягам кар'еры ў Менску?

- Я як раз знаходзіўся ў пошуках новай працы, разглядаў нават варыянты трох клубаў НХЛ, і тут мой добры сябар Сяргей Фёдараў (галоўны мэнэджар ХК ЦСКА - заўв.) спытаў, ці можа ён даць мой нумар, каб са мной вялі перамовы. Я сказаў так - чаму не? Пасля мне патэлефанаваў генеральны мэнэджар «Дынама», і мы дамовіліся аб кантракце. Мне вельмі падабаецца Менск, я быў тут пяць ці шэсць разоў і заўсёды атрымліваў задавальненне. Выдатны горад, выдатная арэна, гучныя заўзятары. Калі ўпершыню трапіў сюды, то быў ў прыемным шоку і адразу зразумеў, што гэта выдатнае месца для працы.

- Вы перайшлі ў Менск з ЦСКА - аднаго з галоўных фаварытаў КХЛ. Што адыграла вызначальную ролю ў выбары на карысць менскага клуба?

- Добрае пытанне. Напэўна, перш за ўсё гэта цяга да чагосьці новага - хачу паспрабаваць здабыць Кубак Гагарына разам з «Дынама».

- Вы неяк сказалі, што некаторыя практыкаванні запазычылі яшчэ з часоў СССР. Працягваеце ўжываць іх у сваёй практыцы?

- Так, гэта сапраўды так. Я шмат супрацоўнічаю з трэнерамі па цяжкай атлетыцы. За акіянам гэта звычайная практыка, калі з гульцамі ў перадсезонны перыяд працуе такі трэнер. У савецкіх падручніках можна знайсці шмат выдатных практыкаванняў, якія дапамагаюць гульцам стаць лепшымі.

- У вас мноства рэкамендацый ад прызнаных майстроў сусветнага хакея. Працай з якімі хакеістамі вы можаце ганарыцца?

- Цяжка выбраць, але я паспрабую. Сяргей Фёдараў, Рык Нэш, Люк Рычардсан, Марк Метат, Павел Дацюк… Мне пашанцавала працаваць з сапраўднымі майстрамі. Дарэчы, у хакеі ў прынцыпе больш добрых гульцоў, чым дрэнных. Таксама ўразіла цяга да трэніровак Аляксандра Радулава. Гэты чалавек ведае, чаго хоча, а таму падчас трэніровак максімальна засяроджаны на дасягненні сваіх мэтаў.

- Якія задачы ставіце перад сабой у «Дынама», на якія аспекты падрыхтоўкі будзеце звяртаць увагу ў першую чаргу?

- Я хачу зрабіць каманду адзіным цэлым, каб сёлета мы пазмагаліся за перамогу. Я ведаю, што нам гэта па зубах. Пакуль не магу сказаць, якія акцэнты буду расстаўляць на трэніроўках. Мне неабходна некалькі тыдняў, каб даведацца моцныя і слабыя бакі кожнага гульца і паспрабаваць іх збалансаваць, - сказаў спецыяліст.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках