28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

25 гадоў таму рабочыя Менска правялі шэсце ў памяць аб расстрэле ў Новачаркаску

3

Гэта быў адзін з першых масавых выступаў беларускіх рабочых у СССР.

Да канца 80-х гадоў прафсаюзы ў Беларусі, як і ў астатнім Савецкім Саюзе, знаходзіліся пад кантролем партыйна-дзяржаўных органаў і займаліся «правядзеннем у жыццё пастаноў камуністычнай партыі і савецкага ўрада». Але ў канцы 80-х у прафсаюзным руху адбыліся кардынальныя перамены. У ранейшых прафарганізацыях пачалася дэмакратызацыя, паралельна сталі з'яўляцца новыя прафсаюзныя рухі, піша praca-by.info.

Восенню 1989 года ў Менску з ініцыятывы сябраў БНФ Міхаіла Собаля, Віктара Івашкевіча, Георгія Мухіна, Аляксандра Галькевіча прайшла ўстаноўчая канферэнцыя «Працоўнага саюза Беларусі», куды ўвайшлі прадстаўнікі прадпрыемстваў Менска, Барысава і Салігорска. З'яўленне Працоўнага саюза пазней спрыяла ўзнікненню незалежных прафзвязаў.

У чэрвені 1990 Рабочы саюз супольна з БНФ ініцыяваў правядзенне ў Менску шэсця і мітынгу ў памяць аб расстрэле рабочых у Новачаркаску ў 1962 годзе. Тады забастоўка рабочых Новачаркаскага электравозабудаўнічага завода была падаўленая сіламі войска і КДБ. Паводле афіцыйных звестак, пры разгоне дэманстрацыі было забіта 26 чалавек, 87 атрымалі раненні, «завадатары» атрымалі працяглыя тэрміны пазбаўлення волі.

Шэсце ў памяць пра тыя падзеі, якое рушыла ад Акадэміі навук па галоўным праспекце Менска, стала адным з першых масавых выступаў беларускіх рабочых у СССР.

ФОТА Уладзіміра Кармілкіна, VYTOKI.NET
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках