27 красавiка 2024, Субота, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочых «Гарызонта» адпраўляюць у прымусовы адпачынак на месяц

46
Рабочых «Гарызонта» адпраўляюць у прымусовы адпачынак на месяц

І паведамляюць работнікам аб новай схеме працы на прадпрыемстве.

Чытач Ігар Іваноў з Менска паведаміў charter97.org аб праблемах на заводзе «Гарызонт».

«Я работнік ЗЭБТ «Гарызонт». З 1 да 30 ліпеня нас адпраўляюць на 2/3 стаўкі. А яшчэ на днях нам выдалі вось такія паведамленні», - напісаў ён.

У апавяшчэнні-папярэджанні гаворыцца аб змене працоўнага часу і сістэмы аплаты працы.

«Паведамляем вам, што ў сувязі з сезоннымі ваганнямі аб'ёмаў вытворчасці, для зніжэння выдаткаў вытворчасці, павышэння рэнтабельнасці вырабленай прадукцыі, а таксама захавання працоўных месцаў, а разам з тым вытворчага патэнцыялу для далейшага нарошчвання аб'ёмаў вытворчасці, прапаную ўстанавіць вам з 1 жніўня 2015 года падсумаваны ўлік працоўнага часу з ўліковых перыядам пяць месяцаў і ўстанавіць наступны графік працы: выходныя дні - 7, 14, 21, 28 жніўня, 4, 11, 18, 25 верасня, працоўныя дні - 17, 24, 31 кастрычніка, 14,21, 28 лістапада, 12, 19 снежня.

Устанавіць з 1 да 31 снежня пагадзінную аплату працы з аплатай за фактычна адпрацаваны час.

Змена рэжыму працоўнага часу, змяненне сістэмы аплаты працы з'яўляецца зменай істотных умоў працы.

Растлумачваю вам, што ў выпадку вашай адмовы прадоўжыць працу ў новых варунках працы, пасля заканчэння сямі дзён пасля даты азнаямлення вас з гэтым паведамленнем, калі вы не зменіце свайго рашэння, з вамі будзе спыненая працоўная дамова.

Пры звальненні вам будзе выплачаная выхадная дапамога ў суме двухтыднёвага заробку», - гаворыцца ў дакуменце.

Нагадаем, апошнім часам многія прадпрыемствы пераводзяцца на скарочаны працоўны тыдзень або вымушаюць рабочых пісаць заявы на адпачынкі за свой кошт. У рэдакцыю charter97.org паступілі скаргі з такіх прадпрыемстваў як «Гомсельмаш», Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў, Светлагорскі завод жалезабетонных вырабаў, Бабруйскі завод дэталяў і агрэгатаў, «Магілёўтрансмаш», «Строммашына», МТЗ, «Гомельдрэў», Менскі падшыпнікавы завод, Беларуская чыгунка, ААТ «Віцебскія прадукты» і іншых.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках