Швецыя плануе ўступіць у цэнтр кібэрабароны NATO
- 1.07.2015, 21:28
- 12,079
Швецыя мерыцца далучыцца ў якасці партнёра да цэнтра кібэрабароны NATO, размешчанага ў Таліне.
Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на агенцтва BNS.
«Уступ Швецыі ў цэнтр супрацоўніцтва кібэрабароны заахвоціць развіццё супрацоўніцтва ў галіне кібэрбяспекі ў рэгіёне Балтыйскага мора. Шведскія экспэрты ўжо ўдзельнічаюць у правядзенні арганізаваных цэнтрам найвялікшых у свеце вучэнняў кібэрабароны ў рэальным часе Locked Shields», - сказаў дырэктар цэнтра палкоўнік Артур Сузік (цытата паводле Postimees).
Гетман шведскіх Узброеных сіл Ян Салестранд падкрэсліў, што Швецыя надоечы зацвердзіла план нацыянальнай бяспекі, распрацаваны для ўмацавання нацыянальнага патэнцыялу кібэрабароны, а таксама міжнароднага супрацоўніцтва, патрэбнага для дасягнення гэтай мэты.
Генеральны сакратар Міністэрства абароны Эстоніі адзначыў, што для дзейнасці Цэнтра, размешчанага ў эстонскай сталіцы, вельмі важна залучаць краіны з развітымі звычкамі кібэрабароны.
На гэты момант у цэнтры знаходзяцца ЗША, Чэхія, Францыя, Эстонія, Латвія, Літва, Славаччына, Гішпанія, Вугоршчына і Нямеччына. З краін, якія не з'яўляюцца чальцамі блока NATO, у цэнтр уваходзіць Аўстрыя. Найбліжэйшым часам да яе павінна далучыцца Фінляндыя.