28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Дзярждумы прапанаваў дэнансаваць дамову аб мяжы паміж Расеяй і Украінай

4
Дэпутат Дзярждумы прапанаваў дэнансаваць дамову аб мяжы паміж Расеяй і Украінай
Фота: Reuters

Дамова вызначае Крымскі паўвостраў як частку Украіны.

Пра гэта піша расейская газета «Известия».

Аўтарам ініцыятывы стаў дэпутат ніжняй палаты парламента Яўген Фёдараў. У ягоным звароце на імя спікера Дзярждумы Сяргея Нарышкіна адзначаецца, што ратыфікаваная Расеяй 22 красавіка 2004 дамова вызначае Крымскі паўвостраў як частку Украіны.

Для пазбягання прававых калізій парламентарый прапаноўвае старшыні Дзярждумы пачаць працэс дэнансацыі спрэчнай дамовы, адзначае выданне.

«Пастанова пра ўз'яднанне з Крымам ужо прынятая і рэалізаваная, так што цяпер нам трэба прывесці ў парадак міжнародныя дамовы ў адпаведнасць з прынятай на канстытуцыйным узроўні пастановай. Іх трэба перагледзець, каб юрыдычна ўсе дакументы адпавядалі Асноўнаму закону. Дамова аб дзяржаўнай мяжы Расеі і Украіны ў сённяшнім выглядзе не можа існаваць, і яе трэба дэнансаваць», - сказаў Фёдараў.

У дамове, якую падпісаў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 28 студзеня 2003 года ў рамках святкавання года Расеі ва Украіне, Крымскі паўвостраў, згодна з візуальным прыкладаннем паводле арт. 2 дамовы, быў вызначаны як тэрыторыя Украіны.

Выданне адзначае, што праблема прыналежнасці Крыма таксама апісваецца ў дамове аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Расеяй і Украінай, падпісанай 31 траўня 1997 года і ратыфікаванай 2 сакавіка 1999 ФЗ №42. У ёй бакі таксама абавязваліся паважаць тэрытарыяльную цэласнасць адзін аднаго і пацвердзілі непарушнасць межаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках