29 красавiка 2024, панядзелак, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рух і паркоўку ў цэнтры Менска 3 ліпеня абмяжуюць

Рух і паркоўку ў цэнтры Менска 3 ліпеня абмяжуюць

Змены дарожнага руху звязаныя з правядзеннем урачыстых мерапрыемстваў з нагоды святкавання 3 ліпеня.

Рух транспарту будзе абмежаваны ў раёне плошчы Перамогі (па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Я. Купалы да вуліцы Казлова) з 10.00 і да заканчэння мерапрыемства. Акрамя таго, з 18.00 і да заканчэння мерапрыемстваў (а 00.30) будзе абмежаваны рух транспарту па праспекце Пераможцаў - ад вуліцы Няміга да вуліцы Гвардзейскай у абодва бакі. Гэты ўчастак будзе закрыты для руху.

Падчас правядзення мерапрыемстваў ля Палаца спорту і абеліска «Мінск - горад-герой» будзе забароненая паркоўка транспарту па праспекце Пераможцаў ля дамоў №23, №31 і №41, а таксама ў раёне парку Перамогі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках