28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя ачапіла базу ВМС у Вашынгтоне пасля паведамленняў аб стральбе

Паліцыя ачапіла базу ВМС у Вашынгтоне пасля паведамленняў аб стральбе

Вайскова-марскі камандны цэнтр у Вашынгтоне ачэплены пасля паступлення паведамленняў аб тым, што невядомы зладзіў на яго тэрыторыі стральбу.

Работнікам, якія знаходзяцца на тэрыторыі комплексу, рэкамендавана знайсці сховішча, паведамляе расейская служба BBC.

Як перадаюць мясцовыя тэлеканалы, да комплексу сцягваецца паліцыя і спецназ. На відэа з месца падзей бачныя дзясяткі паліцэйскіх.

Паводле паведамлення ВМС ЗША, паліцыя абшуквае будынак, але стралок пакуль не знойдзены.

У верасні 2013 года ў тым жа будынку зладзіў стральбу і забіў 12 чалавек 34-гадовы Аарон Алексіс. Страляўшы быў забіты ў перастрэлцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках