28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска Егіпта нанесла авіяўдары па пазіцыях «Ісламскай дзяржавы» на Сінаі

Войска Егіпта нанесла авіяўдары па пазіцыях «Ісламскай дзяржавы» на Сінаі

Авіяўдары былі нанесеныя падчас аперацыі ў адказ егіпецкага войска на напады баевікоў «Ісламскай дзяржавы» на блок-пасты ў ваколіцах горада Шэйх-Зувейд.

Пра гэта паведамляюць РІА «Новости» са спасылкай на Reuters.

Войска Егіпта ў чацвер нанесла авіяўдары па пазіцыях тэрарыстаў ІД на поўначы Сінайскай паўвыспы, ліквідаваўшы 23 баевікі, паведамілі прадстаўнікі службаў бяспекі краіны.

Aвіяудары былі нанесеныя падчас аперацыі ў адказ войска Егіпта на напады баевікоў «Ісламскай дзяржавы» на блок-пасты егіпецкага войска ў ваколіцах гарадоў Рафах і Шэйх-Зувейд, якія адбыліся ў сераду. Падчас нападаў загінулі 60 егіпецкіх вайскоўцаў.

Падчас спецаперацыі егіпецкіх сілавікоў у сераду былі ліквідаваныя больш за 100 тэрарыстаў. Асноўная маса баевікоў была знішчаная з паветра, ракетнымі ўдарамі з верталётаў і штурмавікоў егіпецкіх ВПС.

Паведамленні аб нападах баевікоў на прадстаўнікоў сілавых ўстаноў і адказных аперацыях егіпецкіх вайскоўцаў з Паўночнага Сіная (самай неспакойнай правінцыі краіны) прыходзяць практычна штодня. Атакі баевікоў шматкроць пачасціліся пасля адхілення ад улады ў Каіры прэзідэнта-ісламіста Мухамеда Мурсі ў 2013 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках