26 красавiка 2024, Пятніца, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест забароненых Мінгандлем слоў прадаўцы прыдумалі «парагенератар»

18
Замест забароненых Мінгандлем слоў прадаўцы прыдумалі «парагенератар»

Аб штрафах тым, хто працягвае выкарыстоўваць забароненае словазлучэнне, пакуль не паведамлялася.

З 1 ліпеня прадаўцам ў Беларусі забаронена выкарыстоўваць словазлучэнне для тавараў, прызначаных для персанальнай дастаўкі нікаціну праз інгаляцыю. Прычыны забароны не называліся, новай назвы замест забароненага словазлучэння Мінгандлю не прапанавала.

Хоць за парушэнне прадугледжаны штраф, амаль траціна крам выкарыстоўвае забароненае словазлучэнне. Блізу паловы называюць тавар «парагенератарам».

З прагледжанай «Нашай Нівай» інфармацыі з трох дзесяткаў інтэрнэт-крам 15 выкарыстоўвалі назву «электронны парагенератар» (яшчэ адзін выкарыстаў і гэта, і забароненае словазлучэнне), 8 - толькі забароненае словазлучэнне. Адная з крам перайшла на назву «электронныя інгалятары» (яшчэ адная - часткова, разам з забароненым словазлучэннем), адная выкарыстоўвае слова «электронка».

Трапляліся і экзатычныя варыянты. Адная з крамаў пазбягае назвы тавару, але калі даводзіцца, піша «вэйп» (ад англ. Vape, скарачэнне ад personal vaporizer - персанальны інгалятар). Іншая крама выкарыстоўвае словазлучэння «электронна-нікацінавы атомайзер» і «электроннае мадыфікаваная прылада для выдзялення пары».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках