15 траўня 2024, Серада, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Беларусі няма дзе ўзяць $1 мільярд на выплату запазычанасці ў жніўні

40
Барыс Жаліба: Беларусі няма дзе ўзяць $1 мільярд на выплату запазычанасці ў жніўні
БАРЫС ЖАЛІБА
ФОТА: «Радыё Свабода»

Расея дала крэдыт у $760 млн сваімі ж рублямі, але гэтага не хопіць.

Пра гэта заявіў доктар эканамічных навук, прафесар Барыс Жаліба у інтэрв'ю «Салiдарнасцi». Экспэрт не выключае, што ў найбліжэйшай будучыні ў беларускай эканоміцы могуць адбыцца падзеі, здольныя значна паўплываць на курс рубля.

- У жніўні нам трэба заплаціць $1 млрд за кошт пагашэння першага выпуску еўрабондаў, якія падышлі да свайго тэрміну. У экспэртаў узнікаюць пытанні: дзе мы возьмем гэты мільярд? Расея дала крэдыт $760 млн сваімі ж рублямі, але гэтага не хопіць, - адзначыў Барыс Жаліба.

Золатавалютныя рэзервы таксама не ўсяляюць аптымізму, заявіў эканаміст:

- Цяпер там блізу $4,6 млрд, а паводле розных ацэнак валютныя складнікі знізілася да 2 мільярдаў, а то і менш. Усё астатняе - золата і іншыя неліквідныя для пагашэння еўрабондаў сродкі, - сказаў ён.

Са слоў Барыса Жалібы, рэзкае скарачэнне ЗВР адаб'ецца на статыстыцы. Гэта непазбежна паўплывае на настроі ўкладчыкаў, а псіхалагічны фактар можа паўплываць на курс рубля. Пазбегнуць такога сцэнару паможа дапамога з Расеі, пра якую просіць у апошнія дні Менск.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках