29 красавiка 2024, панядзелак, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасёлак пад Гомелем паўгода жыве без пітной вады

2

Пасёлак Ільіч у пяці кіламетрах ад Гомеля з выгод цывілізацыі можа пахваліцца хіба толькі электрыфікацыяй.

Газ да гэтага часу не правялі, на дарогі жыхары наракаюць, колькі сябе памятаюць. А летась не стала і пітной вады. Раней выкручваліся дзякуючы студням, але зімой вада знікла і там, паведамляе тэлеканал «Белсат».

«Мы бярэм ваду з горада. Нашы дзеці і ўнукі возяць. На цягніку з бутэлечкамі і прывозяць, - кажуць жыхары пасёлка. - Усе едзем да крынічкі, возера там у нас за чыгункай - усе туды».

Спачатку, натуральна, людзі звярнуліся да мясцовых чыноўнікаў. Тыя паціскаюць плячыма - ва Улукаўскім сельсавеце, да якога належыць вёска, грошай проста няма. Пазней прыйшла чарга апошняй надзеі.

«Аляксандр Рыгоравіч, прашу вас просьбай, калі ласка, дапамажыце нам, пенсіянерам даваенным. Каб нам ваду далі чыстую», - звярнуліся да дыктатара жыхары пасёлка.

«Канстытуцыя кажа, што Рэспубліка Беларусь гарантуе права грамадзянам на здароўе, на спрыяльнае навакольнае асяроддзе. І калі ёсць такі доўг, то дзяржаўныя чыноўнікі павінны клапаціцца пра гэта, каб гэта на практыцы для людзей забяспечвалася», - кажа праваабаронца Леанід Судаленка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках