29 красавiка 2024, панядзелак, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы з Томска прапануюць расейцам есці чарвякоў

31
Навукоўцы з Томска прапануюць расейцам есці чарвякоў

Супрацоўнікі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта прыступілі да гадоўлі дажджавых чарвякоў, з якіх яны вырабляюць прадукты харчавання, лекі і касметыку.

Са слоў прафесара Андрэя Бабенкі, чарвякі - гэта тыя самыя жывёліны, як карова ці свіння. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю сайту ВНУ.

«У сучаснай сельскай гаспадарцы ёсць высокапрадуктыўныя пароды свіней, кароў, курэй. Чаму б не стварыць высокапрадуктыўную пароду чарвякоў? Гэта тая ж самая жывёлагадоўля. Чарвякі - гэта бялок, прычым з вельмі высокім утрыманнем пратэіну. Эксперыменты паказваюць, што ён не саступае бялку цяляціны і іншых каштоўных парод хатніх жывёл», - заявіў навуковец.

Задача даследчыкаў - зрабіць развядзенне і выкарыстанне дажджавых чарвякоў (вермікультываванне) прыбытковым бізнэсам. Яны працуюць над тым, каб дажджавікі хутка размнажаліся і набіралі вагу.

Навукоўцы мяркуюць, што ў Томску можна круглы год разводзіць чарвякоў у вялікім аб'ёме, каб вырабляць з іх бялковую муку. Затым яе плануюць пастаўляць на прадпрыемствы, у тым ліку замежныя, дзе з яе будуць вырабляць прадукты харчавання.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках