26 красавiка 2024, Пятніца, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пікет у Бярозе: Мы - не Расея

10

У Бярозе Берасцейскай вобласці прайшоў адзіны на ўсю краіну дазволены пікет у гонар Дня незалежнасці.

12 грамадскіх актывістаў нагадалі публічна пра прыняцце Дэкларацыі аб незалежнасці 27 ліпеня 1990 года. Пікетоўцы стаялі пад бел-чырвона-белымі сцягамі, у руках трымалі плакаты, сярод якіх «Не - Еўразійскаму саюзу», «Мы - не Расея», паведамляе «Радыё Рацыя».

Пікет быў дазволены ўпершыню за 18 апошніх гадоў.

«Я мяркую, што гэта галоўнае свята краіны, якое чамусьці забытае», - кажа адзін з удзельнікаў акцыі.

«На жаль, гістарычны шанец, калі можна так сказаць, мы выпусцілі, страцілі гэтыя 25 гадоў. Але нельга забываць такія даты. Бо гэта дае надзею на будучыню, каб стаць сапраўды незалежнымі», - мяркуе іншы жыхар Бярозы.

За пікетам уважліва сачылі 10 міліцыянтаў, прадстаўнік ідэалагічнага аддзела мясцовага райвыканкама, людзі ў цывільным, вялася відэаздымка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках