29 красавiка 2024, панядзелак, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Берасця: У сваёй краіне я жыву як у ГУЛАГу

17
Жыхарка Берасця: У сваёй краіне я жыву як у ГУЛАГу

Людзі адмоўна ставяцца да новага кроку ўладаў абмежаваць іх права на скаргі.

Чыноўнікам не спатрэбяцца нават адпіскі, раз з'явілася магчымасць караць занадта зацятых. «Радыё Рацыя» апытала выпадковых мінакоў на вуліцах Берасця. Людзі мяркуюць, што іх правы дабіцца праўды будуць абмежаваныя. Ніжэй прыведзеныя некаторыя з адказаў:

- Якія могуць быць штрафы, калі скарга абгрунтаваная, калі чалавек вымушаны скардзіцца? Куды яму ісці, у пятлю лезці?

- Гэта ўжо «зялёная вуліца» для чыноўнікаў. Пашлюць чалавека далей, а потым яшчэ і прымусяць заплаціць.

- У мяне такое ўражанне, што ў сваёй краіне я жыву як у ГУЛАГу.

- Закон накіраваны на тое, каб прыстрашыць людзей, каб яны не дамагаліся справядлівасці.

- Гэта механізм для падаўлення незадаволенасці.

Праваабаронца Раман Кісляк адзначае, што неабходна павышаць якасць працы чыноўнікаў, тады ў грамадзяніна не будзе падставы звяртацца ў органы шмат разоў.

- Сталі больш жорсткімі санкцыі супраць заяўнікаў, а санкцый супраць чыноўнікаў, на жаль, няма. Зразумела, што неабходна працаваць над тым, каб паляпшалася якасць працы саміх чыноўнікаў, - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў». Згодна з законам рублём будуць пакараныя тыя, хто піша шмат неабгрунтаваных скаргаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках