Неманья Мілуновіч: Стратэгічная перавага - на нашым баку
- 29.07.2015, 11:07
- 8,268
Матч з вугорскім «Відэатонам» (1:1) атрымаўся цяжэйшым, чым першапачаткова планавалі гульцы БАТЭ.
Пра гэта заявіў абаронца барысаўчан Неманья Мілуновіч. Інтэрв'ю з ім прыводзіць сайт БАТЭ.
«Матч атрымаўся нават цяжэйшым, чым мы першапачаткова ўяўлялі, - заявіў ён. - Напярэдадні паездкі ў Вугоршчыну паглядзелі відэа, ацанілі гульню спаборніка. Але тое не дае аб'ектыўнай карціны - у гэтым мы пераканаліся ў Секешфехервары.
Пачалі гульню спакойна, не рабілі памылак. І мы, і «Відэатон» дзейнічалі з аглядкай, таму ў гаспадароў не было магчымасцяў дастаўляць мяч нам за спіны. Другі тайм ішоў не кепска для нас, хоць і вугорцы больш валодалі мячом. Мы забілі важны гол. Быў яшчэ выдатны момант у Гардзейчука і Радзівонава, але не пашанцавала. Канцоўка сустрэчы прайшла пад ціскам «Відэатона», напружанне расло з кожнай хвілінай. Шкада, мы не прыглядзелі за апанентам пры адным з кутніх».
На думку Мілуновіча, лінія атакі «Відэатон» зрабіла добрае ўражанне, пастаянна трымала ў тонусе. Гульцы наперадзе добра чапляліся за мяч, адрозніваліся мабільнасцю.
«1:1 - добры вынік для выязнога паядынку. Усё ж такі стратэгічная перавага на нашым баку. Важна акуратна і гранічна правесці хатні матч», - мяркуе футбаліст.