26 красавiка 2024, Пятніца, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбытак беларускіх банкаў знізіўся амаль на чвэрць

2
Прыбытак беларускіх банкаў знізіўся амаль на чвэрць

За першае паўгоддзе прыбытак беларускіх банкаў знізіўся амаль на чвэрць у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Пра гэта сведчаць статыстычныя звесткі Нацбанка, піша БелаПАН.

За першую палову 2015 беларускія банкі атрымалі прыбытак 2,43 трлн рублёў, а за аналагічны перыяд мінулага года - 3,18 трлн рублёў.

Сітуацыя ў разрэзе банкаў характарызуецца рознанапраўленай дынамікай. Так, прыбытак «Беларусбанка» за студзень-чэрвень склаў 620 млрд рублёў і павялічылася ў параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года на 13,9%.

У той жа час прыбытак «Белаграпрамбанка» склаў 307,5 млрд рублёў і знізіўся ў параўнанні з аналагічным паказчыкам 2014 амаль на 54%.

Прыбытак «Белінвестбанка» дасягнуў у першым паўгоддзі 82,2 млрд рублёў, скараціўшыся ў параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года на 42,4%.

«БПС-Ашчадбанк» за студзень-чэрвень атрымаў прыбытак 114,9 млрд рублёў, што на 61,7% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

«Прыорбанк» атрымаў прыбытак сумаю 674,4 млрд рублёў - на 69,6% больш, чым за першае паўгоддзе 2014-га.

Прыбытак «Банка БелЗЭБ» за студзень-чэрвень склаўся на ўзроўні 278,6 млрд рублёў і вырас ў параўнанні з аналагічным леташнім паказчыкам на 2,5%.

«Белгазпрамбанк» атрымаў прыбытак 530 млрд рублёў - на 47,4% больш, чым у першым паўгоддзі 2014 года.

Паводле звестак Нацбанка, на 1 ліпеня гэтага года банкаўскі сектар Беларусі ўключаў 29 дзеючых банкаў. З іх ў аднаго банка адкліканая ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці. У 24 банках прысутнічаў замежны капітал, прычым у 19 доля ўдзелу замежных інвестараў у статутным фондзе перавышала 50%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках