Матч у адказ БАТЭ з «Відэатонам» пройдзе 5 жніўня
- 29.07.2015, 16:31
- 6,732
Спартовы тэлеканал «Беларусь 5» пакажа паядынак у адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў БАТЭ - «Відэатон» у рэжыме анлайн.
Матч з вугорскай камандай адбудзецца ў сераду, 5 жніўня, на «Барысаў-Арэне». Пачатак сустрэчы - а 20:30, піша «Прессбол».
Нагадаем, учора БАТЭ ў першым матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў у гасцях згуляў унічыю з «Відэатонам» - 1:1