2 траўня 2024, Чацвер, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малайзія ініцыюе стварэнне трыбуналу аб збітым на Данбасе «Боінгу»

19
Малайзія ініцыюе стварэнне трыбуналу аб збітым на Данбасе «Боінгу»

Галасаванне Рады бяспекі ААН аб стварэнні трыбунала аб катастрофе «Боінга» на Данбасе можа адбыцца ўжо ў ліпені.

Малайзія паведаміла Радзе бяспекі ААН аб хуткіх планах падаць праект рэзалюцыі для стварэння трыбунала для расследавання справы аб катастрофе самалёта авіякампаніі Malaysia Airlines над тэрыторыяй Украіны, паведамляе Deutsche Welle.

Сталы прадстаўнік Малайзіі пры ААН Рамлан бін Ібрагім заявіў, што першы варыянт рэзалюцыі разам з чарнавікамі статута прапанаванага міжнароднага трыбунала будзе разасланы 15 чальцам Рады бяспекі. Галасаванне паводле праекту можа адбыцца яшчэ ў ліпені.

Над стварэннем трыбунала Малайзія працуе супольна з Аўстраліяй, Бельгіяй, Нідэрландамі і Украінай, якія ўваходзяць у так званы Аб'яднаны следчы камітэт (JIT, Joint Investigation Team).

Расея ідэю стварэння трыбунала аб катастрофе «Боінга» на Данбасе не падтрымлівае. Паводле слоў намесніка міністра замежных спраў РФ Генадзя Гацілава, прапанова малайзійскага боку «несвоечасовая і мае зваротны эфект».

Рэйс MH17, які накіроўваўся з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, пацярпеў катстрофу 17 ліпеня 2014. На борце былі 298 чалавек, ніводнаму з якіх не ўдалося выратавацца.

Экспэрты мяркуюць, што «Боінг», хутчэй за ўсё, быў збіты ў выніку ракетнага ўдару. Паводле звестак украінскіх сілавікоў пасажырскі самалёт быў атакаваны тэрарыстамі з зенітна-ракетнага комплексу «Бук». Раней аўтарытэтны даследчы праект Bellingcat апублікаваў серыю расследаванняў аб тым, што ракетная ўстаноўка, з якой збілі самалёт, была дастаўленая з Расеі і кіравалася расейскімі вайскоўцамі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках