26 красавiка 2024, Пятніца, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт кітайцаў у Добрушы: рабочыя распавялі, колькі ім завінаваціліся

15

Бунт раззлаваных трохмесячнай затрымкай заробку кітайцаў удалося спыніць, аднак выявілася, што сумы ім абяцалі немаленькія.

- Кітайцаў угаварылі з'ехаць на аўтобусах у Добруш, - распавялі ўчора kp.by відавочцы падзей у Гомелі. - Да ўніверсітэту імя Сухога падагналі два доўгія аўтобуса. Адна частка рабочых туды пайшла пад бурныя апладысменты. Відаць, нешта развязалася на іх карысць. Другая частка заставалася спачатку на вуліцы. Але нарэшце здалася і таксама адправілася ў аўтобус. Яны з'ехалі, і людзі разышліся.

Журналістам удалося крыху пагутарыць з кітайскімі будаўнікамі. Паколькі яны не гавораць ні па-расейску, ні па-ангельску, на дапамогу прыйшлі лічбы і нататнік. Кітайскія рабочыя адразу здагадаліся, чаго мы хочам. Яны напісалі, што ім за месяц абяцалі плаціць 8000 даляраў, а за тры месяцы запазычылі аж 24 тысячы. Такія заробкі не атрымалі 300 з 900 будаўнікоў, якія ўзводзяць цэх вытворчасці кардона ў Добрушы.

Магчыма, кітайскія рабочыя пераблыталі значок даляра са значком юаня. Такія вялікія заробкі здаліся падазронымі. А вось заробкі для будаўніка 8000 юаняў (крыху больш за 19 мільёнаў) здаюцца цалкам рэальнымі.

Нагадаем, учора кітайскія рабочыя, якія занятыя на будаўніцтве ў Добрушы кардоннага камбіната, пакінулі свае працоўныя месцы і адправіліся ў Гомель, а адтуль збіраліся пайсці пешшу ў Менск. Такім чынам яны пратэставалі супраць нявыплаты заробку. Калону суправаджалі супрацоўнікі АМАПу са шчытамі і дубінкамі.

Акцыя пратэсту была спыненая толькі ўвечары - пасля перамоваў з супрацоўнікамі амбасады Кітая.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках