26 красавiка 2024, Пятніца, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна спадзяецца, што Расея верне яе ваенныя караблі

8
Украіна спадзяецца, што Расея верне яе ваенныя караблі

Перамовы з расейскім бокам што да вяртання ўкраінскіх вайсковых караблёў, захопленых РФ у Крыме, ніколі не спыняліся.

Пра гэта заявіў міністр абароны Украіны генерал-палкоўнік Сцяпан Палтарака, адказваючы на пытанні журналістаў падчас паездкі ў Адэскую вобласць да Дня Вайсковых-марскіх сіл Украіны. Міністр дадаў, што спадзяецца на станоўчую пастанову ў гэтым пытанні, паведамляе руская служба BBC.

Частка караблёў Чарнаморскага флоту Украіны была захопленая Расеяй падчас анэксіі Крыма ў сакавіку 2014 года.

Пазней Расея вярнула некалькі суднаў украінскаму боку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках