27 красавiка 2024, Субота, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паплечнікі Нямцова ініцыююць міжнароднае расследаванне ягонага забойства

3
Паплечнікі Нямцова ініцыююць міжнароднае расследаванне ягонага забойства
Барыс Нямцоў

Адвакат сям'і Барыса Нямцова Вадзім Прохараў і партыя РПР-Парнас маюць намер ініцыяваць міжнароднае расследаванне справы аб забойстве палітыка.

Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.

"З улікам няпростай сітуацыі і таго, што следства практычна зайшло ў нявыкрутку, трэба распачаць міжнароднае расследаванне забойства Барыса Нямцова", - сказаў Вадзім Прохараў на з'ездзе партыі РПР-Парнас у нядзелю, 5 ліпеня. Ён удакладніў, што ёсць пэўныя механізмы, якія дазваляюць зрабіць гэта ў рамках АБСЕ, ААН ці Еўрапейскага суда правоў чалавека (ЕСПЧ).

Сябра палітрады РПР-Парнас Ілля Яшын, у сваю чаргу, заявіў, што ў следства "не стае палітычнай волі і патрэбных паўнамоцтваў" для прыцягнення да адказнасці арганізатараў і замоўцаў злачынства.

"Допыт Кадырава - гэта ключавое патрабаванне для расследавання гэтага забойства", - падкрэсліў Яшын. "Ужо сёлета мы дамо старт паўнавартаснаму міжнароднаму расследаванню", - дадаў ён.

Барыс Нямцоў быў забіты ў цэнтры Масквы ўночы 28 лютага 2015 года. У рамках следства пад арыштам знаходзяцца пяць чалавек: меркаваныя выканаўцы злачынства Завур Дадаеў і Анзор Губашаў, а таксама трое іхніх імаверных хаўруснікаў. Яшчэ адзін фігурант справы - Руслан Герамееў - абвешчаны ў вышук.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках