4 траўня 2024, Субота, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Наваполацкам некалькі дзён вісіць чорны дым

9

Са слоў мясцовых жыхароў, ужо некалькі дзён прамзона, вынесеная за рысу Наваполацка, неміласэрна дыміць.

Жыхары, што звыкліся да таго, што экалагічныя паказчыкі ў горадзе не з лепшых, усё ж сталі біць трывогу, піша onliner.by.

«У Наваполацку які дзень з завода валіць чорны дым, дыхаць няма чым. У навінах з гэтай нагоды ціха, а ў мяне бацькі жывуць у гэтым горадзе, я за іх перажываю», - напісала мясцовая жыхарка Вольга.

І сапраўды, у супольнасці жыхароў горада ў сацсетцы «Вконтакте» людзі ахвотна дзеляцца фотаздымкамі, зробленымі з уласных кватэр. На створаных «не ўстаючы з канапы» кадрах уражлівыя клубы дыму і нават адкрыты агонь.

«Чуткі ходзяць, што гэта ўстаноўку нейкую на заводзе новую запускаюць. Дым вельмі з'едлівы, са слоў мамы, ад яго баліць галава. Дымяць і днём і ноччу ўжо, напэўна, трэці дзень. Мама, бедная, ужо процівагаз хацела ноччу адзяваць, настолькі дыхаць не было чым», - перажывае Вольга.

«Кожны дзень з акна бачу гэты ціхі жах, і нікому справы няма (ніякім службам). Вядома, усё зразумела, завод грошы зарабляе, і гэты працэс не спыніць. Але ў такіх аб'ёмах задымлять горад і днём і ноччу... Вось вам і горад маладых - таму што да старасці мала хто дажыве», - горка жартуе новапалачанка. Праўда, частка жыхароў горада (у асноўным мужчынскае насельніцтва) мяркуе, што нічога страшнага ў гэтым няма і няма чаго ладзіць істэрыкі.

Журналісты датэлефанаваліся на падазраваны Вольгай завод. На «Нафтане» сказалі, што першы раз пра штосьці такое чуюць і крыніцу праблем дакладна трэба шукаць у іншым месцы. Ці зоймуцца пошукам гэтага месца адказныя службы, пакажуць найбліжэйшыя дні.

Чалавек, які назваўся інжынерам наладкі заводу «Палімір», так пракаментаваў сітуацыю: «вытворчасць пасля штогадовага капрамонту запускае цэхі. Заўсёды пры пускавых работах так адбываецца - пакуль не наладзяць увесь ланцужок працэсу, невыкарыстаны прадукт спальваецца, пакуль наступныя прыступкі яшчэ не запусцілі. Прыемнага мала ў тым, што так копціць, але па-іншаму ніяк - трэба наладзіць складаны тэхналагічны працэс. І яшчэ. Калі б гэта не палілі, а скідалі проста ў атмасферу, было б нашмат горш».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках