26 красавiка 2024, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уфа перад самітам ШАС: шпалеры на трушчобах, пластыкавая трава, газоны з асфальту

43
Уфа перад самітам ШАС: шпалеры на трушчобах, пластыкавая трава, газоны з асфальту

Газоны заасфальтавалі, непрыгожыя месцы прыкрылі банэрамі. У Расеі на хуткую руку падрыхтаваліся да саміту ШАС.

Як бачна на апублікаваных у сетцы фота, непрывабныя месцы ў горадзе завесілі банэрамі з прыгожымі краявідамі ды фоташпалерамі з бярозкамі, тратуары пакрывалі асфальтам без выканання якіх-небудзь тэхналогій, піша «Карэспандэнт».

Непрыгожыя газоны прыкрылі пластыкавай травой, засыпалі зямлёй ці ўвогуле заасфальтавалі.

Як піша блогер Ілля Варламаў, калі дзесьці будынку не хапала, яго зноў пабудавалі з фанеры. У горад звезлі мноства паліцэйскіх. «Паліцыя абыходзіць усе дамы, крамы і ўстановы, перапісвае ўсіх людзей, правярае ўсе гаражы, каморкі, кватэры», - напісаў блогер на сваім сайце.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка плануе ўзяць удзел у самітах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і краін БРІКС, якія пройдуць 7-8 ліпеня ва Уфе.

Фота: AP
Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках