28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Метро Лондана спыніцца на 24 гадзіны праз забастоўкі

1
Метро Лондана спыніцца на 24 гадзіны праз забастоўкі

Гарадскія ўлады папярэджваюць, што метро будзе вельмі загружанае непасрэдна перад страйкам - з 15.00 да 18.00 вечара.

Жыхароў Лондана чакаюць нялёгкія некалькі дзён: праз забастоўку транспартнікаў сталічнае метро з вечара серады на дзень цалкам спыніць сваю працу, а чыгуначная камунікацыя паміж лонданскімі вакзаламі і некалькімі графствамі будзе ажыццяўляцца з перабоямі, паведамляе РІА "Новости".

А 18.30 серады чатыры прафсаюза, якія аб'ядноўваюць супрацоўнікаў метрапалітэна, - у агульнай колькасці блізу 20 тысяч чалавек - пачнуць 24-гадзінны страйк, патрабуючы ад кіраўніцтва метрапалітэна перагляду ўмоў аплаты працы ў сувязі з пачаткам з 12 верасня кругладзённай працы метро ў выходныя.

Кіраўнікі падземкі сцвярджаюць, што зрабілі прафсаюзам «справядлівую і канкурэнтаздольную» прапанову, паабяцаўшы, у прыватнасці, некаторым машыністам метрапаяздоў бонусы ў суме двух тысяч фунтаў за працу ў начныя змены, а таксама павышэнне заробка на 2%.

«Нягледзячы на вялікія намаганні, зробленыя прадстаўнікамі прафсаюзаў і накіраваныя на тое, каб прымусіць кіраўніцтва метро развязаць праблемы справядлівасці, бяспекі, суадносін працы і асабістага жыцця і роўнасці, яны нічога не прапанавалі на сённяшніх перамовах. На гэтым этапе новых перамоваў не плануецца», - заявіў у аўторак генеральны сакратар аднаго з прафсаюзаў, RMT, Мік Кэш.

Гарадскія ўлады папярэджваюць, што метро будзе вельмі загружанае непасрэдна перад страйкам - з 15.00 да 18.00 вечара, прычым цягнікі ўжо пачнуць скасоўвацца, а падчас акцыі пратэсту, нягледзячы на ўзмацненне працы наземнага транспарту і забарона на правядзенне руцінных рамонтных прац на аўтамагістралях, варта чакаць вялікіх затораў на дарогах.

Перабоі ў працы метро магчымыя і ў пятніцу раніцай, гаворыцца ў афіцыйным папярэджанні прадпрыемства Transport for London, кіраўніка метрапалітэнам.

Між тым на гэтым цяжкасці лонданцаў не скончацца. У чацвер а 18.30, калі завершыцца забастоўка супрацоўнікаў чыгуначнай кампаніі First Great Western, пачнецца двухдзённая забастоўка, абвешчаная прафсаюзам работнікаў транспарту RMT. У акцыі пратэсту возьмуць удзел блізу двух тысяч чалавек. Са слоў прадстаўнікоў прафсаюза, кіраўніцтва чыгуначнай кампаніі First Great Western адмовілася даць «базавыя гарантыі датычныя працоўных месцаў, абслугоўвання і бяспекі на новых цягніках, якія запускае кампанія».

Цягнікі ў дні забастовак будуць ісці з перабоямі, вагоны-рэстараны працаваць не будуць. Забастоўка адаб'ецца і на руху электрычак паміж лонданскім вакзалам Падынгтан, графствамі Бакінгемшыр і Оксфардшыр, а таксама на камунікацыі з Уэльсам. Уладальнікам квіткоў на цягнікі ў дні забастоўкі рэкамендуецца абмяняць іх на 8 ліпеня або, наадварот, больш познія даты.

У нядзелю пяцідзённы страйк пачнуць блізу 200 інжынераў-супрацоўнікаў Southern Rail. Гэтая акцыя пратэсту адаб'ецца, у першую чаргу, на камунікацыях паміж лонданскімі вакзаламі Victoria і London Bridge і графствамі Сары і Сасэкс. Інжынеры выступаюць супраць увядзення ім дадатковых гадзін працы без аплаты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках