28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка: Я выходжу на корт, каб змагацца ў кожным розыгрышы

20
Вікторыя Азаранка: Я выходжу на корт, каб змагацца ў кожным розыгрышы

Беларуская тэнісістка пасля паразы ад Серэны Уільямс раззлавалася на пытанне аб сваіх гучных крыках падчас матчу.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка на прэс-канферэнцыі пасля паразы ад амерыканкі Серэны Уільямс у чвэрцьфінале Уімблдона ў рэзкай форме адрэагавала на пытанне аб стаўленні да смеху з боку гледачоў, што выкліканы яе гучнымі крыкамі падчас матчу, піша gotennis.ru.

"Мне ўжо надакучылі гэтыя пытанні. Мяне раздражняе гэта, таму што некаторыя мужчыны крычаць яшчэ гучней, але ніхто пра гэта не кажа. Я неяк трэніравалася на суседніх кортах з Рафаэлем Надалем, і ён крычаў гучней мяне. Давайце лепш казаць аб гульні, а не абмяркоўваць крыкі і знешні выгляд.

У эмоцыях людзей няма нічога страшнага, таму што мы ўсе робім шоў. Я выходжу на корт, каб змагацца ў кожным розыгрышы. Так робяць усе тэнісісткі. Усё астатняе не мае ніякага значэння", - цытуе Азаранку агенцтва АР.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках