28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галкіпер берасцейскага «Дынама»: Каліноўскі - наш нацыянальны герой

11
Галкіпер берасцейскага «Дынама»: Каліноўскі - наш нацыянальны герой
ЗМІЦЕР ДУДАР

Галкіпер берасцейскага «Дынама» Зміцер Дудар назваў чалавека, якога ўважае нацыянальным героем Беларусі.

Пра гэта спартовец заявіў «Прессболу».

- Ты казаў, што твой любімы выканаўца - Ягор Летаў, любімы пісьменнік - Васіль Быкаў, гістарычная асоба - Кастусь Каліноўскі. Уражвае дыяпазон інтарэсаў. Адкуль гэтакі пахвальны густ і шырокі кругагляд?

- Я ж родам з Горадні. А горад у нас высокакультурны, працяты беларускай аўрай. Акрамя таго, я вучыўся ў гімназіі. І калі б не патрапіў у юнацкую зборную, напэўна з галавой пагрузіўся б у вучобу і звязаў будучыню з юрыдычнай дзейнасцю. Задаткі меліся, пастаянна ўдзельнічаў у розных алімпіядах.

Калі быў у дублі менскага «Дынама», паступіў на юрфак БДУ і паўтара года правучыўся нават на дзённым аддзяленні. А людзі, якіх пералічыў у анкеце ... Для мяне гэта - глыбы. Часта слухаю Летава, Цоя, граю іх музыку на гітары. Каліноўскі - наш нацыянальны герой. Быкаў - культавы пісьменнік вялізнага маштабу, з грамадзянскай пазіцыяй. На жаль, у Беларусі мала пра гэта кажуць. Нацыянальная культура і самасвядомасць у заняпадзе. Гэта ненармальна, - сказаў Дудар.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках