29 красавiка 2024, панядзелак, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Лельчыцамі тушаць лясны пажар

Пад Лельчыцамі тушаць лясны пажар

Паведамленне пра верхавы лясны пажар паступіла ўвечары 7 ліпеня.

Паводле звестак аблёту Мазырскага авіяаддзелу «Беллесавія» МНС ягоная максімальная плошча складае блізу 120 га. На 8:00 агонь падзелены на чатыры ачагі, два з іх за чатыры кіламетры ад вёскі Кавыжаў, плошчай блізу 15 га кожны (адзін з ачагоў знаходзіцца ў балоцістай мясцовасці). Яны лакалізаваныя. У раёне вёскі дыслакуецца мабільны пункт кіравання і сітуацыйны штаб ліквідацыі НС. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў МНС.

У раёне памежнага пераходу «Глушкавічы» агонь, які ішоў з тэрыторыі Украіны, быў спынены непасрэдна на мяжы дзякуючы ўзворванню. Чацвёрты ачаг знаходзіцца паблізу дзяржаўнай мяжы на тэрыторыі суседзяў. Адлегласць ад ускрайку пажару да мяжы складае блізу 50 м. Між ачагом і мяжой маецца трайное ворыва. Для таго, каб не даць агню перакінуцца на беларускую тэрыторыю, за сітуацыяй дзяжураць па перыметру ворыва леснікі, вайскоўцы Мазырскага памежнага атрада, ратавальнікі-пажарныя.

Для ліквідацыі пажару прыцягнутыя гелікоптэры МІ-26 і МІ-8 Авіяцыя МНС (тушэнне балоцістай мясцовасці і верхавога пажару), больш за 150 чалавек і ВЛГА, уключаючы трактары і плугі для ўзворвання, і больш за 30 ратавальнікаў са спецыялізаванай тэхнікай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках