29 красавiка 2024, панядзелак, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы кормяць расейцаў нарвежскай рыбай

7
Беларусы кормяць расейцаў нарвежскай рыбай

Пуцінскае эмбарга дапамагло Беларусі стаць найбуйнейшым імпарцёрам рыбы з Нарвегіі.

Нягледзячы на харчовае эмбарга, уведзенае Уладзімірам Пуціным у жніўні мінулага года, Нарвегія прадала за мяжу рэкордную колькасць рыбы. Як паведамляе Нарвежскі камітэт экспарту рыбы, у першай палове 2015 гэтая краіна паставіла замежным пакупнікам рыбы на 34 млрд крон (4,3 млрд даляраў), што на 5% (1,5 млрд крон) больш, чым у студзені-чэрвені мінулага года, піша «Заўтра тваёй краіны».

Характэрна, што ў 2012 і 2013 гадах найбуйнейшым пакупніком нарвежскай рыбы была Расея. Але з жніўня 2014-га дзейнічае забарона на ўвоз рыбы ў РФ з Нарвегіі.

Аднак, нарвежцы знайшлі альтэрнатыву расейскаму рынку. Сярод пакупнікоў, якія павялічылі імпарт рыбы, Беларусь, Вялікая Брытанія, Егіпет, Нігерыя, Польшча.

Прынамсі, наша краіна разам з Польшчай стала найбуйнейшым у першым паўгоддзі пакупніком нарвежскай стронгі. Беларусь разам з Нямеччынай, Польшчай і Літвой таксама ўвайшла ў лік галоўных імпарцёраў замарожанага філе нарвежскага селядца.

У немалой ступені гэтаму спрыяла пуцінскае прадуктовае эмбарга, бо яно першапачаткова не распаўсюджваецца на перапрацаваную рыбу. Беларускія кампаніі перапрацоўваюць нарвежскую рыбу, а затым увозяць на расейскі рынак.

«Заўтра тваёй краіны» на падставе звестак Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі склаў рэйтынг найбуйнейшых імпарцёраў нарвежскай рыбы ў першым паўгоддзі 2015 года.

Улічваліся толькі партыі, якія паводле звестак дэпартамента, ужо прайшлі на тэрыторыю Беларусі.

Характэрна, што адна з самых буйных перапрацоўчых кампаній СНД - «Санта Брэмар» завезла з Нарвегіі ўсяго 38 тон рыбы.

Топ-5 найбуйнейшых імпарцёраў рыбы з Нарвегіі ў першым паўгоддзі 2015

У чэрвені 2015 Уладзімір Пуцін падоўжыў прадуктовае эмбарга супраць харчовых тавараў з ЗША, ЕЗ, Канады, Нарвегіі і іншых краін яшчэ на год. Такім чынам, Беларусь атрымлівае магчымасць нарасціць экспарт нарвежскай рыбы, і зарабіць на продажы рыбнай прадукцыі ў Расею.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках