29 красавiка 2024, панядзелак, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэцыя афіцыйна папрасіла еўразону аб новым крэдыце

8
Грэцыя афіцыйна папрасіла еўразону аб новым крэдыце

Грэцыя падала афіцыйную заяўку аб наданні фінансавай дапамогі з Еўрапейскага стабілізацыйнага механізму (ESM).

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прэс-службу ESM, піша "Еўрапейская праўда".

"ESM атрымаў запыт Грэцыі", - заявілі ў прэс-службе. У той жа час сума фінансавай дапамогі, аб якой просіць грэцкі ўрад, не ўказваецца.

Міністры фінансаў краін еўразоны разгледзяць заяўку Грэцыі ў сераду ў рэжыме тэлефоннай канферэнцыі.

Раней СМІ паведамілі, што прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас папрасіў аб прамежкавай пазыцы ў 7 млрд еўра, якая можа быць выдадзеная цягам 48 гадзін.

Нагадаем, грэцкая дэлегацыя не падала новых прапаноў на сустрэчы міністраў фінансаў еўразоны ў Брусэлі.

Пакуль грэцкі ўрад не пазней чым у чацвер, 9 ліпеня, павінен падрабязна прадставіць свае прапановы аб ўсёабдымных і канкрэтных рэформах.

Новы пазачарговы саміт ЕЗ аб Грэцыі адбудзецца 12 ліпеня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках