28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праект архітэктара з Менска прызнаны найлепшым у Калінінградзе

12

Беларускі архітэктар Сяргей Фурдуй перамог у конкурсе праектаў на распрацоўку канцэпцыі забудовы комплексу «Рыбная вёска II» у Калінінградзе.

Пра гэта паведамляе прэс-служба адміністрацыі горада, піша БелаПАН.

Конкурс праводзіўся з замовы абласной карпарацыі развіцця турызму і быў арганізаваны Калінінградскім аддзяленнем Саюза архітэктараў Расеі пры падтрымцы камітэта архітэктуры і будаўніцтва адміністрацыі Калінінграда. Конкурс павінен быў вызначыць найлепшае развязанне для фармаванні ансамбля, пачатага ў 2005 годзе будаўніцтвам у цэнтры горада першай чаргі Рыбнай вёскі.

Рыбная вёска - этнаграфічны і гандлёва-рамесны цэнтр. Уяўляе сабой квартал, забудаваны будынкамі ў нямецкім стылі. Забудова стылізаваная пад архітэктуру даваеннага Кёнігсберга. Рыбная вёска размешчаная на Кастрычніцкай выспе паміж Кастрычніцкай вуліцай і ракой Прэголяй. Комплекс працягнуўся ад Мядовага моста да Высокага моста.

Свае працы на конкурс даслалі архітэктары з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Смаленска, Саратава, Менска, Ульянаўска, Кіева і Ратэрдама (Нідэрланды). Усяго на суд журы было пададзена 27 работ, у тым ліку 8 работ, якія належаць калінінградскім архітэктарам. А найлепшай прызнаная праца менскага архітэктара Сяргея Фурдуя.

Аўтар атрымаў дыплом пераможцы, яму ж дастаўся і Гран-пры - 500 тысяч расейскіх рублёў. У пераможцы таксама ёсць пераважнае права на ўкладанне дамовы на далейшае праектаванне комплексу.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках