29 красавiка 2024, панядзелак, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэнер Сэрэны Уільямс: «Азаранка значна лепшая, чым Шарапава. Тут няма чаго абмяркоўваць»

35
Трэнер Сэрэны Уільямс: «Азаранка значна лепшая, чым Шарапава. Тут няма чаго абмяркоўваць»

Трэнер Сэрэны Уільямс Патрык Муратаглу параўнаў Вікторыю Азаранку і Марыю Шарапаву.

Аб гэтым піша by.tribuna.com.

«У матчы Сэрэны і Вікі была выключная статыстыка. Сэрэна гуляла ўпершыню на такім высокім узроўні ў 2012 годзе, калі здабыла алімпійскае золата. Тады яна цалкам дамінавала над спаборніцамі. І гэта быў аднабаковы рух. Азаранка штурхнула яе на іншы ўзровень сёння, а такое бывае рэдка.

Супраць Вінус у чацвёртым коле Сэрэна перамагла ў двух сэтах. Яна гуляла на вельмі добрым узроўні, але кароткія мячы прыляталі раней. Гэта быў удар-удар, кароткі мяч і Сэрэна была ў стане скончыць розыгрыш. Супраць Азаранкі быў удар-удар, але кароткага мяча не было. Трэба было зрабіць пяць-шэсць удараў і яшчэ не было ніякіх гарантый.

Матч з Шарапавай? У яе няма ментальнага блока супраць Сэрэны. Сэрэна гуляе ў тэніс нашмат лепш, чым яна. Для мяне Азаранка значна лепшая, чым Шарапава. Тут няма чаго абмяркоўваць. Шарапава - вялікая чэмпіёнка. У яе добры набор якасцяў, яна неверагодна змагаецца і мае велізарную ментальную сілу. Але ў нейкай ступені, гэта яе столь.

Аднак, Сэрэна не застрахаваная ад дрэннага матчу, праўда? Любая паласа можа скончыцца, але нават калі ў яе будзе дрэнны матч і яна саступіць, мы не можам сказаць, што не існуе вялізнага разрыву ва ўзроўні іх гульні», - сказаў спецыяліст у інтэрв'ю часопісу «The New York Times».

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках