29 красавiка 2024, панядзелак, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэнюк: Ашчадбанк падаў шматмільярдны пазоў супраць Расеі

7
Яцэнюк: Ашчадбанк падаў шматмільярдны пазоў супраць Расеі
ФОТА: KMU.GOV.UA

Ашчадбанк Украіны звярнуўся з пазовам да Расейскай Федэрацыі аб кампенсацыі панесеных страт на суму 15 мільярдаў грыўняў у сувязі з анэксіяй Расеяй Крыму.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк на пасяджэнні ўрада ў сераду, 8 ліпеня, піша korrespondent.net.

«Толькі ад Ашчадбанка атрымаў інфармацыю, што ён падаў пазоў супраць Расейскай Федэрацыі на суму блізу 15 млрд грыўняў аб кампенсацыі страт, прычыненых РФ незаконнай анэксіяй Крыму і, адпаведна, стратай Ашчадбанкам даходаў і маёмасці на ўкраінскай тэрыторыі, якой з'яўляецца АР Крым», - адзначыў Яцэнюк.

Ён таксама заклікаў усе дзяржаўныя ўкраінскія кампаніі браць прыклад з Ашчадбанка, «каб прыцягнуць Расею да адказнасці і спагнаць з Расеі сумы страт за незаконную анэксію Крыму».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках