29 красавiка 2024, панядзелак, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ пералічыў Украіне 600 мільёнаў еўраў

3
ЕЗ пералічыў Украіне 600 мільёнаў еўраў

Еўразвяз (ЕЗ) пералічыў Украіне 600 мільёнаў еўраў у рамках праграмы макрафінансавай дапамогі.

Адпаведная інфармацыя прыводзіцца ў паведамленні Еўракамісіі, піша Lenta.ru.

Гэта першая рата ў рамках падтрымкі ад ЕЗ на 2015-ы (агульны аб'ём у гэтым годзе складзе 1,8 мільярда еўраў). У Еўракамісіі падкрэсліваюць, што Кіеў атрымлівае грошы на стабілізацыю эканомікі і правядзенне неабходных рэформаў, закліканых павялічыць празрыстасць фінансавай сістэмы і дзяржаўнага кіравання. ЕЗ разлічвае, што пераўтварэнні дазволяць вярнуцца Украіне да эканамічнага росту, сказана ў паведамленні.

Украіна таксама атрымлівае фінансавую падтрымку ад Міжнароднага валютнага фонду (МВФ). У 2015 годзе яна складае 17,5 мільярда даляраў (першая рата 5 мільярдаў была пералічаная ў сакавіку 2015-га). Агульная сума дапамогі з розных крыніц складзе 40 мільярды даляраў цягам найбліжэйшых чатырох гадоў.

Нацбанк Украіны чакае, што да канца 2015-га сукупная дзяржаўная пазыка дасягне 95 адсоткаў ВУП. Рэгулятар адзначаў, што дзяржпазыка паводле вынікаў першага квартала вырасла на 38,5 адсотка - да 1,5 трыльёна грыўняў (больш за 70 мільярдаў даляраў). Асноўны ўплыў на яго павелічэнне зрабіла дэвальвацыя грыўні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках