29 красавiка 2024, панядзелак, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін з найбуйнейшых авіяперавознікаў ЗША United Airlines прыпыніў усе палёты

Адзін з найбуйнейшых авіяперавознікаў ЗША United Airlines прыпыніў усе палёты

Прычынай названыя праблемы аўтаматызацыі.

Адзін з найбуйнейшых авіяперавознікаў у ЗША United Airlines прыпыніў усе палёты з усіх аэрапортаў. Пра гэта паведамляе «Слон» са спасылкай на сайт Федэральнай управы грамадзянскай авіяцыі (FAA).

Прыпыненыя вылеты ўсіх самалётаў з усіх аэрапортаў. Прычынай названыя праблемы аўтаматызацыі. У твітэры авіякампанія ўдакладніла, што ўзніклі праблемы з сістэмай абслугоўвання пасажыраў, якая адказвае за браняванне і рэгістрацыю на рэйсы, паведамляе УНІАН.

Паводле звестак Flight Radar на момант напісання нататкі, у небе над ЗША ляцелі амаль 80 самалётаў авіякампаніі.

Boston Globe адзначае, што падобны інцыдэнт з кампаніяй адбыўся 2 чэрвеня, тады праз тэхнічныя непаладкі ўсе рэйсы адклалі прыкладна на гадзіну.

United Airlines - лідар паводле колькасці абслугоўваных кірункаў. У кампаніі працуюць больш за 88 тысяч чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках