29 красавiка 2024, панядзелак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джоні Дэп наведаў дзіцячы анкалагічны цэнтр у вобразе Джэка Вераб'я

8

Актор гутарыў з дзецьмі, фатаграфаваўся з імі, жартаваў і раздаваў пірацкія манеты.

Знакаміты амерыканскі актор Джоні Дэп наведаў дзіцячую лякарню Lady Cilento Children, размешчаную ў аўстралійскім горадзе Брысбэн. Пра гэта паведамляе korrespondent.net са спасылкай на 9News. Візіт адбыўся ў аўторак, 7 ліпеня.

Дэп, пераапрануты ў Джэка Вераб'я, пабываў у анкалагічным і неўралагічным аддзяленнях клінікі. Яго суправаджаў актор Стывен Грэм, які граў у "Піратах Карыбскага мора" персанажа на імя Скрам.

Дэп правёў у клініцы больш за дзве гадзіны. Ён гутарыў з дзецьмі, фатаграфаваўся з імі, жартаваў і раздаваў пірацкія манеты.

Гэта не першы такі візіт актора. У 2007 годзе дачка Дэпа Лілі Роўз трапіла ў лякарню Great Ormond Street Hospital у Лондане. Дзяўчынка была шпіталізаваная з кішачнай інфекцыяй і нырачнай недастатковасцю.

Джоні Дэп быў настолькі ўдзячны медыкам за дапамогу, што пералічыў шпіталю адзін мільён фунтаў стэрлінгаў (больш за паўтара мільёна даляраў), а праз два гады нечакана наведаў клініку таксама ў вобразе пірата.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках