29 красавiка 2024, панядзелак, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нью Ёрская фондавая біржа спыніла таргі ўсімі паперамі

2
Нью Ёрская фондавая біржа спыніла таргі ўсімі паперамі
ФОТА: GETTY IMAGES

Таргі на Нью Ёрскай фондавай біржы (NYSE) спыненыя. Хіба магла быць выкліканая тэхнічнымі праблемамі.

Як гаворыцца ў паведамленні на сайце біржы, спыненыя таргі ўсімі акцыямі, піша РБК.

«Часова прыпыненыя таргі ўсімі акцыямі. Дадатковая інфармацыя будзе дадзеная пры першай магчымасці», - гаворыцца ў паведамленні. Усе распачатыя ордэры будуць ануляваныя, папярэдзіла NYSE.

Прадстаўнік біржы ў інтэрв'ю CNBC распавёў, што хіба магла быць выкліканая тэхнічнымі праблемамі. «Гэта быў трохі нэрвовы дзень. Тэхнічныя праблемы ў нас пачаліся яшчэ да адкрыцця», - сказаў ён.

Афіцыйны Twitter NYSE паведамляе, што таргі спыненыя праз тэхнічную хібу. «Мы адчуваем тэхнічныя праблемы, мы робім усё, каб зліквідаваць іх як мага хутчэй», - гаворыцца ў паведамленні.

Таргі на Nasdaq праходзяць у штатным рэжыме.

Тэхнічныя праблемы мусібыць не з'яўляюцца наступствам кібэратакі на кампутарную сетку біржы. Пра гэта тэлекампаніі NBC News распавялі двое чыноўнікаў, пасады якіх не называюцца.

Раней сёння авіякампанія United Airlines прыпыніла на гадзіну ўсе свае палёты ў ЗША дзеля кампутарнай хібы. Крыніцы ў амэрыканскай адміністрацыі паведамілі тэлеканалу NBC News, што сведчанняў сувязі двух інцыдэнтаў паміж сабой няма, як няма і прыкмет кібэратакі.

Тэхнічныя хібы - не рэдкасць на амэрыканскіх біржах, дзе практычна ўвесь гандаль пераведзены ў лічбавую форму, і большасць угод укладаецца алгарытмамі ў высокачашчынным рэжыме. У кастрычніку 2014 хіба сеткавага апаратнага забеспячэння ў дата-цэнтры NYSE ў Нью Джэрсі прычынілася да распаўсюджвання недакладных катыровак, хоць гандаль у цэлым не прыпыняўся.

У чэрвені 2014 тэхнічная хіба на пляцоўцы дэрыватываў NYSE Liffe на некалькі гадзін перапыніла гандаль ф'ючэрснымі кантрактамі на мільярды еўраў, прывязанымі да таксаў еўрапейскага грашовага рынку.

У жніўні 2013 былі цалкам прыпыненыя таргі ўсімі каштоўнымі паперамі на іншай амэрыканскай біржы - Nasdaq. Угоды не укладаліся на працягу трох гадзін. На NYSE апошняя маштабная хіба адбылася ў траўні 2010 года, яна атрымала назву flash crash («вокамгненны крах»). Зрэшты, тады непасрэдным вінаватым быў не кампутар, а чалавек - трэйдар, што маніпуляваў ф'ючэрснымі кантрактамі S&P E-mini. Праз гэта індэкс Dow за некалькі хвілін упаў амаль на 1000 пунктаў, выклікаўшы паніку на біржы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках