29 красавiка 2024, панядзелак, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскага прадпрымальніка канфіскавалі 1100 літраў піва

5
У менскага прадпрымальніка канфіскавалі 1100 літраў піва

Прадпрымальнік перавозіў алкагольную прадукцыю без адпаведных дакументаў.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама.

«Супрацоўнікамі аддзела барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Партызанскага РУУС горада Менска выяўлены факт транспартавання алкагольнай прадукцыі без адпаведных таварна-суправаджальных дакументаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Падчас перавозкі прадукцыі да пунктаў збыту ў дачыненні да 40-гадовага кіраўніка адной са сталічных арганізацый аператыўнікамі была праведзеная праверка. У выніку яе было выяўлена, што таварна-суправаджальных дакументаў на тавар не было. У выніку супрацоўнікамі міліцыі было канфіскавана больш за 1100 літраў піва, а таксама 100 літраў соку.

У дачыненні да прадпрымальніка складзены адміністрацыйны пратакол. Адказнасць за гэтае правапарушэнне прадугледжвае накладанне штрафу да 50 базавых адзінак з канфіскацыяй тавару.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках